Мои драгоценные читатели, в связи с тем, что в Беларуси участились разрушительные бури, я хочу поделиться с вами этой молитвой. Она была передана мне настоятелем косцела святого апостола Андрея г.Слонима. Отмечу, что слова этой молитвы в нужный момент помогают всегда.
Примечание: Текст молитвы - на белорусском языке. Молитва читается во время непогоды, ее можно произносить несколько раз подряд, например, до полного успокоения неблагоприятного атмосферного явления. Там где стоит по тексту +, обозначает на практике то, что вы креститесь после данных слов. Малiтва супраць буры У iмя Айца +и Сына + и Духа Святога+. Амэн Пане Езу Хрысце! Перажагнай гэтае воблака, якое я бачу перад сабою; калі б у ім была якаясьць сатанінская моц, Тваёй святою моцаю накіруй яе ў месцы пустыя и бязлюдныя, туды, дзе ані людзям, ані збажыне ды іншым пажыткам не зможа пашкодзіць. О Пане Езу Хрысце! Расцягні яго, так як Ты даў расцягнуць рукі Твае на дрэве святога Крыжа, ахвяруючы Сябе Айцу нябеснаму як ахвяру жывую і праўдзівую, для адкуплення людзей. Вось Крыж Панскі+уцякайце моцы сатанінскія, супраціўныя! Перамог Леў з пакалення Юды, корань Давідаў! Збаўца! Збаў мяне, які праз крыж і муку Сваю адкупіў мяне! Просім Цябе, Божа мой! Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, змілуйся нада мною! Табе, Божа, давяраю, няхай прыгнёт і ганьба не закрануць мяне на векі вечныя. Амэн. Няхай цябе перажагнае Бог Айцец+, няхай цябе перажагнае Бог Сын+, няхай цябе перажагнае Бог Дух Святы+. Няхай цябе раздзеліць Бог Айцец+, няхай цябе раздзельць Бог Сын+, няхай цябе раздзеліць Бог Дух Святы+. Нхай цябе пераменіць Бог Айцец+, няхай цябе пераменіць Бог Сын+, няхай цябе пераменіць Бог Дух Святы+, які з’яўляецца Пачаткам і Заканчэннем усяго! Няхай гэтае жагнанне будзе абаронаю і збаўленнем для душы маёй. Амэн. Заклінаю вас: град, вятры і маланкі, праз пяць ранаў нашага Пана, праз слёзы Найсвяцейшай Панны і праз святых Херувімаў і Серафімаў; праз святых Евангелістаў: св.Мацвея, св.Марка, св.Лукаша і св.Яна, каб вы, распусціўшыся, адышлі прэч, і так сталася: у імя Айца+, і Сына+, і Духа Святога+. Амэн. У Імя Найсвяцейшай Тройцы, праз заступніцтва святой і благаславённай Ганны, няхай станецца гэта; а ўсе буры няхай будуць аддалены ад мяне. У імя Айца+, і Сына+, і Духа Святога+. Амэн. (малітва з Брэвярыя ІІІ францшіканскага Ардэна)
0 Comments
Leave a Reply. |
молитвыСлава Богу за всё! Archives
October 2018
Categories |